Перайсці да зместу

Дзмітрый Генрыхавіч Голец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Генрыхавіч Голец
старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта[d]
4 кастрычніка 2007 — ліпень 2011

Нараджэнне 2 лістапада 1962(1962-11-02) (62 гады)
Адукацыя
Месца працы

Дзмітрый Генрыхавіч Голец (нар. 2 лістапада 1962, в. Забалаць, Воранаўскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 2 лістапада 1962 г. у вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна. Скончыў Забалоцкую сярэднюю школу ў 1980 годзе і сваю працоўную дзейнасць пачаткаў слесарам у саўгасе імя Янкі Купалы Воранаўскага раёна. Затым паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў у 1985 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць вучонага агранома. Службу ў шэрагах Савецкай Арміі ў войсках МУС праходзіў у Мінску.

Дэмабілізаваўшыся, працаўладкаваўся ў калгас імя Жданава (зараз СПК «Цецяроўка») Бераставіцкага раёна загадчыкам вытворчага ўчастка. Праз 6 гадоў быў прызначаны намеснікам старшыні гэтага калгаса і агулам адпрацаваў у гэтай гаспадарцы 13 гадоў. З 1998 года Голец прызначаецца дырэктарам саўгаса «Бераставіцкі» Бераставіцкага раёна, і ў гэтай пасадзе працаваў да жніўня 2002 года. А са жніўня 2002 па кастрычнік 2007 г. — першы намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. У 2001 г. паступіў у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, і ў 2003 г. скончыў яе з адзнакай па спецыяльнасці эканаміст-менеджар. 4 кастрычніка 2007 г. Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне Гольца старшынёй Ваўкавыскага райвыканкама. На гэтай пасадзе прапрацаваў па ліпень 2011 года.

З верасня 2011 па 2014 год — дырэктар УДП «Гродзенскі кансервавы завод» Гродзенскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці «Гроднахарчпрам». З 2014 г. спецыяліст Ваўкавыскага сектара метралогіі Гродзенскага цэнтра стандартызацыі метралогіі і сертыфікацыі.

Жанаты, мае дваіх сыноў.